Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ № 132 «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У 2026 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.
Мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове.
Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.