Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 72 жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. У іх ліку — прадстаўніцы сферы лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчых арганізацый, сацыяльнай сферы, лясной гаспадаркі, гандлю, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — работніца Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Бандарчук, камплектоўшчык дэталяў цацак фабрыкі «ПГ Палессе» Таццяна Кручко, палявод сельгаспрадпрыемства «Парахонскае» Зоя Лаўранчук, страхавы агент прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Гомелі Кацярына Вегеро, майстар лесу Добрушскага лясніцтва Вольга Верхавец, апаратчык пастэрызацыі цэха марожанага прадпрыемства «Інгман марожанае» Ірына Карнеева, спецыяліст па суправаджэнні праграмнага забеспячэння сельгаспрадпрыемства «Галынка» Вольга Дзішко, настаўнік сярэдняй школы №38 Гродна Наталля Мікуліч, зборшчык абутку прадпрыемства «Легпрамразвіццё» Тамара Лукановіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю