Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аб гэтым паведамілі ў прэсс-службе кіраўніка дзяржавы. 


Напярэдадні свята Вялікай Перамогі прыняцце гэтага закона азначае праяву гуманізму ў беларускім грамадстве, якое імкнецца да рэсацыялізацыі вінаватых асоб. 

У адносінах да большасці асуджаных асноўнымі ўмовамі для прымянення ўстаноўленай законам амністыі з’яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды, прычыненай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка ў перыяд адбывання пакарання.

Законам прадугледжваецца вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці або змякчэнне пакарання шэрагу катэгорый асуджаных за ўчыненне злачынстваў, якія  не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх.

Сярод іх — непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны з дзецьмі да 18 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама атрымалі раненні або захворванні ў перыяд ваеннай службы або службы ў ваенізаваных арганізацыях, і іншыя.

Асуджаным да абмежавання або пазбаўлення волі, якія не падпадаюць пад амністыю ў поўным аб’ёме, тэрмін пакарання будзе скарочаны часткова на 1 год.

Законам прадугледжаны і шэраг навацый. Так, пералік асоб, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. 

Раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў уключна, пакаранне замяняецца больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Замест поўнай амністыі ўстанаўлеваецца прымяненне частковай ў выглядзе скарачэння пакарання на 1 год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.

Паводле папярэдніх разлікаў амністыя закране амаль 8 тыс. асуджаных.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю