Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«На вашы плечы ўскладзена найвышэйшая адказнасць за захаванне законнасці і парадку ў краіне, міру і згоды ў грамадстве. Ад аператыўнасці і якасці вашай работы залежыць давер грамадзян праваахоўным органам і дзяржаве ў цэлым», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падзякаваў супрацоўнікам Следчага камітэта за выключны прафесіяналізм, аб’ектыўнасць і вернасць прысязе. «Перакананы, што і надалей пры выкананні пастаўленых задач ваш калектыў будзе прытрымлівацца прынцыпаў законнасці, справядлівасці і няўхільнасці пакарання, застаючыся ўзорам мужнасці, прынцыповасці і адданага служэння Рэспубліцы Беларусь і яе народу», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць ветэранам органаў следства за прыклад сапраўднага патрыятызму і істотны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, а таксама іх сем’ям моцнага здароўя, міру, дабрабыту.