Top.Mail.Ru

Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні святкавання Дня Перамогі прынята рашэнне аб памілаванні 42 чалавек, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з’яўляецца інвалідам. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое-шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым.

Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю