Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Харватыі з Днём дзяржаўнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэта важнае для кожнага жыхара краіны свята з’яўляецца сімвалам яе незалежнасці і нацыянальнага адзінства», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж беларусамі і харватамі гістарычна склаліся і захоўваюцца дружалюбныя, добразычлівыя адносіны. «Упэўнены, што рух наперад па шляху канструктыўнага развіцця двухбаковых сувязей адпавядае карэнным інтарэсам народаў Беларусі і Харватыі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, узаемадзеянне дзелавых колаў, культурны абмен і гуманітарныя кантакты будуць пашырацца і садзейнічаць дасягненню плённых вынікаў на карысць Мінска і Загрэба».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Харватыі бязмежнага шчасця, мірнай будучыні і далейшага прагрэсу.