Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх паралімпійцаў з 30-годдзем з дня заснавання Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«За мінулыя гады арганізацыя аб’яднала тысячы аднадумцаў, стала сімвалам мужнасці, сілы духу і бязмежных магчымасцей чалавека», — гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідар адзначыў, што паралімпійскі рух — гэта не толькі спорт вышэйшых дасягненняў, але і важная частка сацыяльнага жыцця грамадства, накіраваная на ўмацаванне каштоўнасцей роўнасці, павагі і ўзаемадапамогі.
«Дзякуючы прафесіяналізму, самаадданай працы і адданасці справе вы ўпэўнена заявілі пра сябе на сусветнай спартыўнай арэне, праслаўляючы Беларусь яркімі перамогамі і поспехамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў беларускім паралімпійцам моцнага здароўя, шчасця, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў у імя Радзімы.