Top.Mail.Ru

Лукашэнка: паспяховае беларуска-іарданскае супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам дзвюх краін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Дзякуючы вашаму стратэгічнаму бачанню, энергіі і шчырай адданасці сваёй краіне Іарданія дабілася значных поспехаў у вырашэнні актуальных задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Сёння Каралеўства карыстаецца аўтарытэтам у свеце, адыгрывае канструктыўную ролю ў вырашэнні пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ва ўмовах шматлікіх выклікаў, з якімі сутыкаецца рэгіён Блізкага Усходу, паспяховае беларуска-іарданскае супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, адпавядае інтарэсам двух народаў.

«Спадзяюся, што ў цяперашні непрадказальны перыяд палітычнай і эканамічнай турбулентнасці мы зможам не толькі захаваць, але і пашырыць партнёрскія адносіны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў у адказных дзяржаўных справах, а кожнаму жыхару Іарданіі — міру і шчаслівага жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю