Top.Mail.Ru

Рыжанкоў: Лукашэнка паставіў задачы адкрыць у КНДР пасольства Беларусі і паскорыць работу над бязвізам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачы адкрыць у КНДР беларускае пасольства і паскорыць работу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, каменціруючы прайшоўшыя ў Пхеньяне перагаворы на вышэйшым узроўні, паведаміла БелТА.


«Прэзідэнтам пастаўленыя цалкам канкрэтныя задачы. Адкрыць пасольства наша тут у адказ на пасольства КНДР, якое ўжо доўгі час існуе ў Рэспубліцы Беларусь. Другое — паскорыць работу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян. Ды і наогул паглядзець, ужо абапіраючыся на падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, на ўвесь комплекс пытанняў, якія мы можам у самы бліжэйшы час раскрыць. Дзе ў нас ёсць патэнцыял для садзейнічання адзін аднаму ў рэалізацыі мэт і задач развіцця нашых краін», — расказаў кіраўнік МЗС.


Паводле яго слоў, у ліку перспектыўных напрамкаў — ахова здароўя, адукацыя, сельская гаспадарка. «Іх (прадстаўнікоў КНДР. — Заўв. БелТА) гэтак жа хвалюе, як і нас, тэма забеспячэння харчовай бяспекі. Тут мы можам ім аказаць садзейнічанне і падставіць плячо. У ахове здароўя іх вельмі цікавяць нашы напрацоўкі», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

Ён таксама заявіў, што на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Кім Чэн Ына адбыўся вельмі грунтоўны абмен думкамі па міжнародным парадку дня: «Абмеркавалі ўсе напрамкі, пачынаючы ад падзей на Блізкім Усходзе, іранскага кейса, пытанняў спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі, адносін з найбуйнейшымі краінамі планеты. Гістарычныя нейкія рэчы (абмяркоўваліся. — Заўв. БелТА), якія звязваюць нашы краіны».

«Калі паглядзець на гісторыю, то мы вельмі падобныя тым, што права сваіх незалежнасці і суверэнітэту заваявалі ў жорсткай барацьбе і мільённымі стратамі. Тым, што сёння ў прытрымліванні свайго шляху развіцця таксама вымушаны адбівацца ад тых, хто хацеў бы, каб мы жылі па-іншаму, — адзначыў міністр. — Галоўная сутнасць нашых знешнепалітычных перагавораў — гэта абсалютнае не жаданне сябраваць супраць кагосьці. Галоўная мэта — паслядоўна развіваць адносіны паміж двума дружалюбнымі народамі, кантакты паміж бізнесменамі, грамадзянамі дзвюх краін».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю