Паставіць на калені Беларусь і Расію нікому не ўдасца, краіны поўныя рашучасці абараніць свае інтарэсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў у час сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Валааме, перадае БелТА.
Кіраўнікоў дзяржаў спыталі пра санкцыйны ціск Захаду і захады ў сувязі з гэтым.
«Калі перад намі зачыніў хтосьці дзверы — у свеце вельмі шмат адчыненых дзвярэй. І Расія, і Беларусь сёння зрабілі вельмі сур’ёзны разварот. Свет яшчэ ацэніць тое, што зроблена намі. Жывем і будзем жыць. У нашым свеце нікому не ўдасца паставіць нас на калені. Мы поўныя рашучасці абараніць свае інтарэсы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.