Top.Mail.Ru
142

Лукашэнка: Пастаянна быць у баявой гатоўнасці — выбар і прызванне ваеннаслужачых войскаў СПА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Вашы выбар і прызванне — пастаянна быць у баявой гатоўнасці. Мужнасць, стойкасць і высокая баявая вывучка — якасці, якія заўсёды адрознівалі воінаў СПА, — гаворыцца ў віншаванні. — Так было на палях бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, так адбываецца і ў нашы дні, калі супрацьпаветраная абарона з’яўляецца ключавым звяном сістэмы ваеннай бяспекі і абараназдольнасці краіны, а здольнасць дзяржавы абараніць сваю паветраную прастору шмат у чым вызначае яе суверэнітэт і незалежнасць».

Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, паказваюць, што значэнне добра аснашчаных і навучаных войскаў СПА ў далейшым будзе толькі ўзмацняцца, упэўнены кіраўнік дзяржавы. «Ускладняецца зброя, мяняюцца формы і спосабы яе прымянення, узмацняюцца выклікі і пагрозы, але нязменнымі застаюцца пераможныя традыцыі войскаў СПА, вашы прафесіяналізм і вернасць прысязе. Як і разуменне таго, што толькі вы сёння, паспяхова вырашаючы пастаўленыя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны, можаце забяспечыць чыстае, мірнае неба над роднай краінай», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю