Top.Mail.Ru
628

Лукашэнка патэлефанаваў міністру абароны і падзякаваў тым, хто на пасту ў навагоднюю ноч

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў міністру абароны Віктару Хрэніну і папрасіў перадаць самыя добрыя пажаданні і падзяку ўсім людзям у пагонах, асабліва тым, хто на пасту ў навагоднюю ноч. Відэа размовы паказалі ў тэлеэфіры ў апошнія хвіліны 2025 года непасрэдна да прэзідэнцкага навагодняга звароту, паведамляе БелТА.

«Добры вечар, Віктар Генадзевіч! Ну як ты жывеш там? Як там нашы праціўнікі, сапернікі і, не дай бог, ворагі? — спытаў кіраўнік дзяржавы. — Ты ж разумееш, што ў кагосьці свята, нехта адзначае, а нам з табой не да святаў. Трэба ўсё бачыць, што адбываецца».

Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра абароны перадаць самыя цёплыя і добрыя словы віншаванняў і падзякі ўсім, хто на пасту, і тым, хто ўжо не на дзяжурстве. «Асабліва тым, хто ў гэтае нарэшце зімовае надвор’е знаходзіцца на пасту. Дзякуй ім вялікі! Перадай ім, усім людзям у пагонах, мае самыя добрыя пажаданні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю