Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Патрабаванні да навукі будуць толькі ўзмацняць, а за вынікі годна плаціць

Патрабаванні да навукі будуць толькі ўзмацняць, а за вынікі годна плаціць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БелТА.


«Патрабаванні да навукі будзем толькі ўзмацняць, а за вынікі годна плаціць. Я хачу, каб вы разумелі мае падыходы. Яны зямныя: дай тавар — атрымай грошы. Аванс? Калі заслугоўваеш даверу — дадзім аванс, і немалы. Гарантыі павінны быць, — сказаў беларускі лідар. — Нам трэба сур’ёзна страсянуцца, паглядзець, што адбываецца вакол, і падумаць, ці хочам мы апынуцца там, куды нас спрабуюць зацягнуць асобныя лялькаводы сусветнай палітыкі. Ці мы хочам мірна працаваць і годна жыць?.. Калі так, тады трэба па-сапраўднаму працаваць!»

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без навукі і інавацый прадукцыйнасць працы ў два разы павялічыць не ўдасца. Таму ў вучоных асаблівая роля ў гэтых працэсах.

Рэзюмуючы, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў аб неабходнасці ў наступным годзе правесці чарговы з’езд вучоных: «Мы чакаем, калі вы ў наступным годзе будзеце гатовы правесці з’езд вучоных. Гэта будзе залежаць не толькі ад мяне. Я падстроюся. Вызначайце час. Але галоўнае, да з’езда вучоных, — мы павінны адысці ад тых праблем і вырашыць тыя задачы, якія перад намі сёння стаяць. Мы іх у агульным плане абазначылі. Цяпер за работу!»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю