Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад усіх мабілізавацца, каб перажыць гэты складаны час. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, паведаміла БелТА.
«Нам трэба мабілізоўвацца цяпер, каб перажыць гэты складаны час. Прытым незразумелы час. Я як Прэзідэнт не ведаю, да чаго вас рыхтаваць. Вось працуем, каб жыць. Адзін лозунг: „Працуем, каб жыць“. Не проста выжыць, а каб жыць. А што далей? А далей ніхто не ведае, што адбудзецца, што там выкінуць уладныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.