Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць аднавіць мірныя перагаворы па Украіне на мінскай пляцоўцы. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Бішкеку з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА.
«Калі ў вас будзе жаданне вярнуцца ў Мінск зноў (гэта да месца будзе), вы ведаеце, мы заўсёды гатовыя. Што датычыцца Украіны, нас часта папракаюць... Вы ведаеце, мы вядзём дыялогі і з заходнікамі, і з амерыканцамі. Калі яны пачынаюць пра гэта казаць, я ім задаю пытанне: «Вы што, не ведалі, што мы не проста родныя людзі (народы Беларусі і Расіі. — Заўв. БелТА)? У нас юрыдычна абгрунтаваныя дзеянні, мы ж саюзнікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму нават амерыканцы, трэба ім аддаць належнае, ніколі не ўзнімаюць гэта пытанне. Адзін раз адсеклі — усё, гэта за вялікімі дужкамі. І ніякіх размоў тут быць не павінна. Спадзяюся, усё будзе нармальна. Зыходзячы з апошніх падзей. Калі амерыканцы сябе будуць (ужо публічна скажу тое, што я ім сказаў) акуратна весці, разумеючы, што гэта няпростае пытанне і патрабуе няпростых рашэнняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.