Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірака Нізара Амідзі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта дата займае асаблівае месца ў гісторыі іракскай дзяржаўнасці і з’яўляецца напамінам пра подзвіг народа, які змагаўся за свабоду.
«Адносіны Мінска і Багдада вызначаюцца нязменна высокім узроўнем узаемнага даверу і добразычлівасці. Напярэдадні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных сувязей паміж нашымі краінамі пацвярджаю зацікаўленасць Беларусі ў канструктыўным дыялогу і гатоўнасць надаць двухбаковаму супрацоўніцтву дадатковы імпульс, а таксама напоўніць яго новым практычным зместам», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нізару Амідзі выдатнага здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а грамадзянам Ірака — міру і працвітання