Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса, а таксама народ гэтай краіны з Днём нацыянальнага паўстання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Беларусь захапляецца воляй і стойкасцю кубінцаў, якія ўпэўнена адстойваюць права на выбар уласнага шляху развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чарговы афіцыйны візіт Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса ў Беларусь, які адбыўся месяц таму, пацвердзіў не толькі глыбіню міждзяржаўных адносін паміж дзвюма краінамі, але і асаблівую цеплыню чалавечых адносін.
«Мінск і Гавана будуюць супрацоўніцтва выключна на аснове дружбы і ўзаемаразумення, маюць блізкія пазіцыі па асноўных пытаннях сучаснасці. Актыўны палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях, пашырэнне кантактаў у рамках міжнародных арганізацый з кожным годам толькі нарошчваюць дынаміку, — падкрэсліў беларускі лідар. — За кароткі перыяд мы дасягнулі значных вынікаў па такіх перспектыўных напрамках, як харчовая бяспека і прамысловая мадэрнізацыя. Пацвярджаю гатоўнасць да экспарту рухавікоў і медыцынскіх прэпаратаў, а таксама да развіцця кааперацыі ў будаўніцтве, энергетыцы, транспартнай інфраструктуры і іншых сферах узаемнай цікавасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў кубінскаму калегу моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а грамадзянам Кубы — дабрабыту, міру і працвітання.