Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам — Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Гэтая лёсавызначальная дата адзначыла пачатак эпохі нацыянальнага суверэнітэту, грамадска-палітычных пераўтварэнняў і ўмацавання ролі вашай дзяржавы як аднаго з лідараў арабскага свету», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што супадзенне пазіцый Мінска і Каіра па ключавых пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня служыць трывалай асновай двухбаковага ўзаемадзеяння.
«У гандлёва-эканамічным напрамку мы гатовы нарошчваць аб’ёмы тавараабароту, рэалізаваць праекты па арганізацыі ў Егіпце зборкі беларускай тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай, стварэнні сучасных збожжа- і кармасховішчаў. Патэнцыял для развіцця партнёрства ёсць і ў сферах аховы здароўя, навукі і тэхналогій, адукацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Буду рады вітаць Вас у Мінску ў любы зручны час для асабістага абмеркавання канкрэтных мер па далейшым пашырэнні беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва», — дадаў ён.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Егіпта добрага здароўя і новых поспехаў на карысць краіны і яе грамадзян.