Top.Mail.Ru

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Мінска да рэалізацыі новых узаемавыгадных праектаў з Харарэ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Станаўленне зімбабвійскай дзяржаўнасці непасрэдна звязана з Вашай шматграннай дзейнасцю. Сапраўдны патрыёт і мудры палітык, Вы разам з народам у вызваленчай барацьбе здабылі свабоду і незалежнасць сваёй краіны, нястомна працуеце дзеля яе прагрэсіўнага развіцця і росту дабрабыту людзей, — гаворыцца ў віншаванні. — Нацыянальная стратэгія „Бачанне 2030“, распрацаваная пад Вашым кіраўніцтвам, прыносіць адчувальныя вынікі: Зімбабвэ ўпэўнена рухаецца шляхам мадэрнізацыі, карыстаецца заслужаным міжнародным аўтарытэтам».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў паглыбленне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ. «Пацвярджаю гатоўнасць Мінска, праверанага партнёра Харарэ, да рэалізацыі ўсёабдымнай „Дарожнай карты“ супрацоўніцтва на 2026-2030 гады і новых узаемавыгадных праектаў у розных сферах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Зімбабвэ моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, асабістага шчасця і далейшых поспехаў у адказнай дзейнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю