Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя Манака Альбера II і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша краіна добра вядомая ў свеце сваімі поспехамі ў эканамічнай, навуковай і гуманітарнай сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Карыстаюся гэтай падставай, каб у дзясяты, юбілейны год з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака пацвердзіць імкненне да далейшай сумеснай работы па такіх перспектыўных кірунках, як ахова навакольнага асяроддзя, культура і спорт».
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Князю Манака моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а жыхарам княства — міру і дабрабыту.