Top.Mail.Ru

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі развіваць супрацоўніцтва з Катарам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё адносін паміж краінамі. Надзейны фундамент для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння, паводле слоў Прэзідэнта, заклалі афіцыйныя візіты прэм’ер-міністра і міністра абароны Беларусі ў Доху ў 2025 годзе.

«Перакананы, што зацікаўленыя органы абедзвюх дзяржаў сумесна дасягнуць поўнага выканання дамоўленасцей у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Эміру Катара. — Мінск, як і Доха, выступае за мірнае суіснаванне краін свету і не прымае замахаў на іх суверэнітэт. У цяжкія хвіліны чэрвеньскай і вераснёўскай атак мы суперажывалі народу Катара».

Прэзідэнт пацвердзіў імкненне Беларусі да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама гатоўнасць прыняць Эміра Катара з візітам у зручны для яго час.

У віншавальным пасланні шэйху Абдалу бен Хамаду аль-Тані кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з кожным годам беларуска-катарскія адносіны становяцца больш цеснымі, бакі паслядоўна ўвасабляюць дамоўленасці ў практычныя крокі супрацоўніцтва. «Узаемная падтрымка Мінска і Дохі на міжнароднай арэне садзейнічае паглыбленню сувязей паміж нашымі краінамі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пацвярджаю гатоўнасць Беларусі да плённай сумеснай работы па пашырэнні кантактаў, карысных для абодвух бакоў, у сферах агульнай цікавасці».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю