Top.Mail.Ru
156

Лукашэнка пацвердзіў імкненне развіваць канструктыўныя беларуска-мараканскія сувязі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам — Днём Трона. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Каралеўства Марока з’яўляецца перспектыўным партнёрам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Магрыб і ва ўсёй Паўночнай Афрыцы. Перакананы, мы маем шырокія магчымасці для раскрыцця патэнцыялу міждзяржаўнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні.

«Прыемна адзначыць, што гісторыя дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі налічвае больш за трыццаць гадоў. Пацвярджаю імкненне і ў далейшым развіваць канструктыўныя беларуска-мараканскія сувязі на карысць абодвух народаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Каралю Марока моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, а ўсім мараканцам — працвітання і шчаслівага жыцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю