Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха з нацыянальным святам - фестывалем Наадам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэты традыцыйны фестываль адлюстроўвае сутнасць мангольскай культуры, падкрэслівае сілу і стойкасць нацыі, якая беражліва шануе сваю гістарычную спадчыну», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў нацэленасць Беларусі на далейшае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй па шырокім спектры напрамкаў, а таксама на ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж народамі дзвюх краін. «З цеплынёй успамінаю візіт у вашу цудоўную Краіну вечна блакітнага неба і аднаўляю сваё запрашэнне наведаць Беларусь у любы зручны для Вас час», — адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ухнаагійну Хурэлсуху і жыхарам Манголіі міру і дабрабыту.