Top.Mail.Ru

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі сувязяў з Панамай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Панамы Хасэ Рауля Муліна з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«У Беларусі з глыбокай павагай ставяцца да гісторыі і дасягненняў панамскага народа, які з уласцівымі яму стойкасцю і мудрасцю здолеў пабудаваць сучасную дзяржаву з дынамічнай эканомікай», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў актывізацыі сувязяў з Панамай, эфектыўным выкарыстанні магчымасцяў для ўмацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы можам значна пашырыць двухбаковае партнёрства на карысць грамадзян нашых краін», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Раулю Муліна здароўя і паспяховага ажыццяўлення планаў, а жыхарам Панамы — шчасця, міру і згоды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю