Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога з Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтая знамянальная дата ў сучаснай гісторыі Экватарыяльнай Гвінеі ўвасабляе нацыянальнае адзінства і перамогу ў барацьбе за свабоду і справядлівасць. «За гады суверэнітэту краіна дасягнула значных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, заслужыла аўтарытэт у свеце», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні адносін паміж краінамі, а таксама гатоўнасць да актывізацыі дыялогу на ўсіх узроўнях. «Рэалізацыя дамоўленасцей у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, навукова — тэхнічнай, культурнай і іншых сферах надасць дынаміку супрацоўніцтву, будзе садзейнічаць доўгатэрміновым трывалым сувязям і збліжэнню нашых народаў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тэадора Абіянгу Нгему Мбасога здароўя і шчасця, а жыхарам дружалюбнай Экватарыяльнай Гвінеі — міру, дабрабыту і працвітання.