Top.Mail.Ru

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязяў з Камерунам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным Днём Рэспублікі Камерун. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Больш за паўстагоддзя таму адбылося аб’яднанне камерунскага народа і абвяшчэнне ўнітарнай дзяржавы. Сёння ваша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, паспяхова вырашае задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця і росту дабрабыту сваіх грамадзян, пашырае знешнепалітычны дыялог», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязей у двухбаковым гандлі, прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ў актывізацыі ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

«Буду рады сустрэцца з Вамі ў Мінску, Яунде або падчас шматбаковых мерапрыемстваў для абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-камерунскага супрацоўніцтва», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія выдатнага здароўя, сіл і энергіі для ажыццяўлення задум, а ўсім камерунцам — шчасця і згоды.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю