Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мадэрнізаваны і квітнеючы Кітай сёння задае найвышэйшыя стандарты глабальнага лідарства. Шмат у чым гэта з’яўляецца вынікам вашага дальнабачнага кіраўніцтва, паслядоўнай палітыкі ўмацавання дзяржаўнасці і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны. Цяжка таксама пераацаніць ваш уклад у пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва і забеспячэнне стабільнасці ў свеце», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні і паступальна развіваюцца курсам усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
«З цеплынёй успамінаю нашы змястоўныя гутаркі летась. Разлічваю на працяг давернага дыялогу і з нецярпеннем чакаю маючай адбыцца сустрэчы, якая, несумненна, надасць чарговы магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню Мінска і Пекіна», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя і новых дасягненняў на карысць дружалюбнага кітайскага народа.