Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў аўтамабілістаў і дарожнікаў: няхай усе дарогі вядуць да поспеху любімай Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Беларусь па сваім геаграфічным становішчы — транзітная дзяржава, у якой налічваецца звыш 100 тысяч кіламетраў дарог. Кожная з іх — ад скорасных магістралей і складаных развязак да добраўпарадкаваных гарадскіх вуліц — вынік карпатлівай працы праекціроўшчыкаў, дарожнікаў, інжынераў і тых, хто круглы год забяспечвае бяспеку руху», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы надзейнасці перавозак, зладжанай працы аўтамабільнага транспарту і дарожных службаў наша жыццё становіцца больш камфортным, транспартная сістэма — больш эфектыўнай, а дарожная інфраструктура актыўна развіваецца. «Штогод аўтатранспартам ажыццяўляецца больш як палова ўсіх пасажырскіх і грузавых перавозак. І гэтыя паказчыкі безупынна растуць, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Такая дынаміка патрабуе ад галіны пастаяннага руху наперад, укаранення новых тэхналогій і аптымізацыі лагістычных ланцужкоў».

«Перакананы, вашы прафесіяналізм, адданасць справе і самааддача дадуць магчымасць рэалізаваць самыя амбіцыйныя праекты», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Асобныя словы ўдзячнасці беларускі лідар адрасаваў ветэранам, чый вопыт — трывалы фундамент сённяшніх дасягненняў.

Прэзідэнт пажадаў аўтамабілістам і дарожнікам моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі: «Няхай усе нашы дарогі вядуць да поспеху і працвітання любімай Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю