«Слаўныя традыцыі беларускіх ваенных чыгуначнікаў цесна звязаны з гісторыяй першых спецыялізаваных воінскіх падраздзяленняў, створаных у Баранавічах 150 гадоў таму. Пры гэтымі кожны этап станаўлення і развіцця чыгуначных войскаў быў адзначаны высокай баявой вывучкай, самаадданасцю і ўпартасцю асабовага складу, — гаворыцца ў віншаванні. — Асабліва ярка доблесць, стойкасць і гераізм воінаў-чыгуначнікаў выявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пры будаўніцтве і аднаўленні сталёвых магістраляў у пасляваенны перыяд».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ў складзе транспартных войскаў беларускія воіны-чыгуначнікі з гонарам працягваюць эстафету мужнасці пакалення пераможцаў, паспяхова асвойваючы новыя віды ўзбраенняў і тэхнікі, пастаянна ўдасканальваючы сістэму транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл і грамадзянскую інфраструктуру.
«Перакананы, што вы і надалей будзеце рабіць усё магчымае для ўмацавання абараназдольнасці нашай краіны і забеспячэння высокай мабільнасці войскаў, эфектыўна вырашаючы самыя складаныя задачы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падзякаваў за службу ваенным чыгуначнікам і пажадаў моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.