Top.Mail.Ru
142

Лукашэнка павіншаваў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Сяргея Глазьева з 65-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргея Глазьева з 65-годдзем. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Разлічваю, што ўласцівы Вам прафесіяналізм у спалучэнні з багатым жыццёвым і акадэмічным вопытам унясуць значны ўклад у паглыбленне беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванне дружбы паміж нашымі братэрскімі народамі», — гаворыцца ў віншаванні.

«Упэўнены, Ваша работа па дасканалай падрыхтоўцы і рэалізацыі прынятых рашэнняў у рамках Саюзнай дзяржавы будзе садзейнічаць павышэнню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Глазьеву добрага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпных сіл для паспяховага ажыццяўлення планаў і задач.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю