Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Героя Беларусі Дар'ю Домрачаву з днём нараджэння

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Беларусі Дар'ю Домрачаву з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

«Вашы выдатныя дасягненні ў сусветным біятлоне былі і застаюцца недасягальнай вяршыняй і вялікай марай для тысяч атлетаў, якія сёння займаюцца гэтым відам спорту, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што ваш найбагацейшы вопыт і веды і надалей будуць спрыяць развіццю і папулярызацыі біятлона ў Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар’і Домрачавай моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю