Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 95-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша ВНУ, адна з найбуйнейшых у краіне, ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў для ключавых галін нацыянальнай эканомікі, якія забяспечваюць устойлівае развіццё, тэхналагічны суверэнітэт і бяспеку Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў і выпускнікоў створаны перадавыя адукацыйныя і навуковыя школы, вядомыя сваімі распрацоўкамі для вытворчай і сацыяльнай сферы і прызнаныя далёка за межамі краіны.
«Перакананы, што ўніверсітэт і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае для ўмацавання кадравага і вытворчага патэнцыялу Беларусі, яе паспяховага інавацыйнага развіцця, выхоўваць сапраўдных патрыётаў Радзімы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў калектыву БДТУ добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых прафесійных дасягненняў на карысць Айчыны.