Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што створаны ў гады савецкай індустрыялізацыі ўніверсітэт зрабіў вялікі ўнёсак у станаўленне айчыннай прамысловасці.
«Сёння легендарны Палітэх з’яўляецца прызнаным у нашай краіне і далёка за яе межамі перадавым навуковым і вытворчым цэнтрам, дзе навучаюць высокакласных спецыялістаў тэхнічнага профілю», — гаворыцца ў віншаванні.
Выпускнікі БНТУ ўзводзяць жылыя комплексы і масты, пракладваюць дарогі і лініі метро, ствараюць сучасную тэхніку, забяспечваючы мадэрнізацыю і ўмацаванне эканомікі суверэннай Беларусі і робячы жыццё людзей яшчэ больш камфортным, канстатаваў Прэзідэнт.
«Перакананы, ваш калектыў працягне паспяхова ўкараняць перадавыя метады і тэхналогіі, навучаць і выхоўваць адданых сваёй Радзіме прафесіяналаў, прымнажаць нацыянальны здабытак краіны», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім работнікам БНТУ моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.