Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва з 30-годдзем ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М.Гумілёва з 30-годдзем з дня заснавання навучальнай установы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Ваш універсітэт па праву з’яўляецца адным з вядучых адукацыйных і навуковых цэнтраў Рэспублікі Казахстан. Дзякуючы цеснаму акадэмічнаму ўзаемадзеянню рэалізуюцца сумесныя праекты і ініцыятывы, рыхтуюцца спецыялісты новага пакалення, пашыраюцца гуманітарныя сувязі, — гаворыцца ў віншаванні. — Усё гэта садзейнічае далейшаму развіццю адзінай навукова-адукацыйнай прасторы Беларусі і Казахстана, умацаванню супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву ўніверсітэта моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных мэт і планаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю