Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра з 80-годдзем з дня заснавання гэтай установы аховы здароўя. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мы па праву ганарымся Айчыннай сістэмай аказання медыцынскай дапамогі маці і дзецям, часткай якой з’яўляецца ваш цэнтр. Тут нараджаецца новае жыццё — найвялікшае шчасце для жанчыны і кожнай сям’і. Ваша дапамога на ўсіх этапах-ад планавання цяжарнасці да выпіскі мамы і малога — неацэнная», — адзначыў Прэзідэнт.
«Будучы прафесіяналамі высокага ўзроўню, адданымі сваёй справе, вы асвойваеце і ўкараняеце новыя тэхналогіі для захавання жыцця і здароўя маці і дзіцяці, дорыце надзею і здзяйсняеце цуд, выходжваючы нованароджаных са складанымі захворваннямі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў спецыялістам цэнтра за высакародную і важную для дзяржавы працу, адказнае і ўважлівае стаўленне, цярпенне і чуласць.