Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта са 105-годдзем ВНУ. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Больш за стагоддзе БДУ нязменна захоўвае статус вядучай установы вышэйшай адукацыі, эфектыўна спалучае вернасць акадэмічным традыцыям і імкненне да інавацый. Сёння ВНУ з’яўляецца высокатэхналагічным навукова-педагагічным кластарам. У ім генеруюцца перспектыўныя распрацоўкі, якія становяцца новым словам у прамысловасці, медыцыне, IT-сектары, гуманітарнай сферы. Прэстыж дыплома ўніверсітэта пацвярджаюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія думаюць смела і нестандартна, гатовыя працаваць у сучасных канкурэнтных умовах», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы адказнай працы калектыву ВНУ па выхаванню інтэлектуальнай эліты краіны БДУ прадоўжыць уносіць свой уклад ва ўмацаванне суверэнітэту, садзейнічаць апераджальнаму развіццю роднай Беларусі.
Прэзідэнт пажадаў калектыву БДУ і студэнтам добрага здароўя, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў, шчасця і добрага настрою.