Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, выхаванцаў і выпускнікоў Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава з 70-годдзем з дня яе ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзіцячая чыгунка з яе прыгожым міні-вакзалам, сапраўдным рухомым саставам, юнымі цягніковымі брыгадамі і займальнымі экскурсіямі — гэта не проста паменшаная копія Беларускай чыгункі, а адзін з турыстычных брэндаў краіны, папулярны ў мінчан і гасцей нашай сталіцы. Тут работае ўнікальны цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі і дадатковай адукацыі дзяцей. Дзякуючы працы вялікай каманды вопытных настаўнікаў рабяты не толькі спасцігаюць асновы чыгуначных прафесій, але і растуць у духу любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі і культуры», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за сем дзесяцігоддзяў на Дзіцячай чыгунцы прайшлі навучанне больш за 14 тыс. юнакоў і дзяўчат, многія з іх звязалі свой лёс з беларускай сталёвай магістраллю.
«Перакананы, слаўныя традыцыі, закладзеныя некалькімі пакаленнямі выхаванцаў і работнікаў Дзіцячай чыгункі, будуць толькі мацнець і развівацца», — падкрэсліў Прэзідэнт.