Top.Mail.Ru
210

Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50-годдзем установы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання ўстановы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У гэтых сценах стваралася гісторыя педыятрычнай службы Міншчыны, фарміраваліся традыцыі і развіваліся кампетэнцыі. Вы прайшлі годны шлях — ад спецыялізаванага аддзялення да шматпрофільнага клінічнага стацыянара. Удзячны ўсім, хто ўклаў у развіццё Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы часцінку душы, якасна і адказна выконваючы сваю працу, ствараючы атмасферу даверу і клопату, у якой так маюць патрэбу маленькія пацыенты», — гаворыцца ў віншаванні.

«Гэты юбілей вы сустракаеце, абапіраючыся на трывалы падмурак для далейшага росту: назапашаны вопыт, паспяхова ўкаранёныя найноўшыя тэхналогіі і людзей — сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Няхай і надалей вашы дасягненні служаць адной з найважнейшых мэт развіцця дзяржавы — умацаванню здароўя падрастаючага пакалення», — пажадаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю