Top.Mail.Ru
199

Лукашэнка павіншаваў калектыў «МотаВелаЗавода» з 80-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ТАА «МотаВелаЗавод» з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, паведамляе БелТА.



«Мотавелазавод» — прадпрыемства з багатай гісторыяй і вялікім вопытам у стварэнні двухколавага транспарту. Брэнды «АИСТ» і «МИНСК», якія знаёмы з дзяцінства многім пакаленням суайчыннікаў, сталі вашай візітнай карткай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі», — гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння, абапіраючыся на вопыт, напрацаваны ветэранамі вытворчасці, дружная каманда інжынераў, канструктараў і тэхнолагаў увасабляе лепшыя традыцыі ў сучасных мадэлях.

«Перакананы, што высокі прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да справы будуць садзейнічаць эфектыўнай рабоце прадпрыемства і яго далейшаму развіццю», — падкрэсліў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам ТАА «МотаВелаЗавод» здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю