Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў «Сельской газеты» з 105-годдзем з дня выхаду першага нумара. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Грунтуючыся на лепшых традыцыях айчыннай журналістыкі, вы ўсебакова і аб’ектыўна расказваеце пра жыццё беларускіх вяскоўцаў, развіццё і дасягненні айчыннага аграпрамысловага комплексу, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што прафесійны, таленавіты калектыў рэдакцыі і надалей будзе праслаўляць адданых сваёй справе працаўнікоў хлебнай нівы і прыгажосць роднай зямлі».
Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам «Сельской газеты» моцнага здароўя, дабрабыту і творчага натхнення.