Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў калектыў «Ваяра»: Ваенныя журналісты заўсёды на перадавой інфармацыйнага фронту

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў і калектыў ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Беларусі «Ваяр» са знамянальнай датай — 105-гадовым юбілеем выдання «Белорусская военная газета. Во славу Родины». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«У вас за спінай цэлая эпоха, вытканая з мільёнаў слоў і фатаграфій, якія сталі летапісам гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў віншаванні. — Увесь гэты час вы, ваенныя журналісты, былі і застаяцеся на перадавой інфармацыйнага фронту, які не ведае мірнага часу. У гады Вялікай Айчыннай вайны свінцом і словам разам з усёй краінай змагаліся з ворагам. Са стварэннем незалежнай Беларусі асвятлялі складаны перыяд рэфармавання, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і сёння на плячах калектыву інфармагенцтва ляжыць велізарная адказнасць — данесці да грамадства аб’ектыўную карціну падзей, паказаць сапраўдны твар вайны і міру, мацаваць баявы дух асабовага складу і выхоўваць адданае радзіме маладое пакаленне.

Прэзідэнт пажадаў ветэранам і калектыву інфармацыйнага агенцтва моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю