Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім камандам і балельшчыкам здароўя, шчасця і поспехаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гульцоў, трэнерскі штаб і балельшчыкаў хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» з заваяваннем Кубка Прэзідэнта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Цудоўны фінал і бліскучае заканчэнне сезона, у якім камандзе пакарыліся тры галоўныя трафеі — Кубак Салея, залатыя медалі рэгулярнага чэмпіянату краіны і Прэзідэнцкі Кубак. Вельмі важна, што маладое пакаленне „Юнацтва“ працягвае традыцыі легендарнага клуба, які даў пуцёўку ў жыццё многім зоркам хакея і стаў сапраўднай школай жыцця для тысяч хлапчукоў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама адрасаваў самыя цёплыя словы падзякі за прыгожую і ўпартую барацьбу хакейнаму клубу «Віцебск». «Вашы адданасць роднай камандзе, згуртаванасць і прагрэс уражваюць. Перакананы, галоўныя перамогі ў вас яшчэ наперадзе», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім камандам і балельшчыкам здароўя, шчасця і поспехаў.
Фота БелТА