Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў кіраўніка беларускіх католікаў з Вялікаднем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архібіскупа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Шмат стагоддзяў вернікі адзначаюць у гэты дзень перамогу жыцця, дабра і святла, якія з новай сілай абуджаюць у душах веру, надзею, любоў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вечныя хрысціянскія каштоўнасці моцна ўплецены ў духоўны код беларускага народа, яны аб’ядноўваюць людзей, вучаць спачуванню і міласэрнасці, дапамагаюць захоўваць мір і згоду на роднай зямлі.

«Няхай Велікодны цуд будзе для Вас невычэрпнай крыніцай радасці. Жадаю добрага здароўя і Божага благаславення ў служэнні на карысць Каталіцкага Касцёла і нашай краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю