Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што моцны голас Венгрыі на міжнароднай арэне будзе і ў далейшым гучаць у духу прагматызму, накіраванасці на падтрыманне ўсеагульнай бяспекі, павагі да ўсіх народаў.
«Перакананы, традыцыі дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія склаліся за многія гады паміж Мінскам і Будапештам, павінны прадаўжацца», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Петэру Мадзьяру добрага здароўя і поспехаў.