Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Лулу да Сілву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Бразіліі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Луіса Інасіу Лулу да Сілву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Бразільскі народ прадэманстраваў давер да вашага паслядоўнага курсу на пабудову магутнай і незалежнай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая самастойна выбірае свой вектар развіцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам Бразілія працягне ўпэўнена ісці шляхам умацавання суверэнітэту і аўтарытэту на міжнароднай арэне».

«Можаце і далей разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адказнага партнёра, нацэленага на пашырэнне трывалых двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы дзеля дабрабыту нашых народаў і забеспячэння справядлівага светапарадку», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і прафесійнага даўгалецця, а ўсім грамадзянам Бразіліі — міру, адзінства і дастатку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю