Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 60-годдзем. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«У Беларусі Вас высока цэняць як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, мэтанакіраванага і энергічнага кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, здольнага паспяхова рэалізоўваць смелыя планы і ўкараняць новыя рашэнні», — гаворыцца ў віншаванні.
«Перакананы, што пры далейшай Вашай падтрымцы добрасуседскія адносіны паміж Беларуссю і Расіяй прадоўжаць пашырацца на карысць брацкіх народаў нашых краін», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну здароўя, шчасця, невычэрпных сіл для ажыццяўлення стратэгічных задач, дасягнення значных вынікаў на адказнай пасадзе.