Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Праваслаўная царква на беларускіх землях мае багатую гісторыю. Сёння плённае супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і царкоўных інстытутаў садзейнічае ўмацаванню асноў грамадства і яго духоўнаму развіццю, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваша нястомнае самаадданае пастырскае служэнне спрыяе ўмацаванню праваслаўнай культуры на нашай зямлі, абуджэнню ў сэрцах людзей любові, дабра, міласэрнасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў мітрапаліту Веніяміну здароўя, міру і Божага благаслаўлення на шматлікая лета: «няхай і ў далейшым вам спадарожнічае поспех у адказным служэнні ў імя хрысціянскіх каштоўнасцяў і працвітання беларускага народа».