Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў мусульман Беларусі са святам Ураза-байрам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў мусульманскай канфесіі са святам Ураза-байрам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Гэта адно з самых ушанаваных свят, якое сімвалізуе духоўную чысціню, захаванне традыцый, пераемнасць і непарыўнасць пакаленняў — прыярытэты, якія служаць асновай міру і згоды, аднолькава блізкія і зразумелыя людзям розных канфесій», — гаворыцца ў віншаванні.

«Мусульмане Беларусі карыстаюцца павагай за прыхільнасць да строгіх маральных каштоўнасцяў, падтрыманне атмасферы верацярпімасці і адкрытасці, умацаванне сямейных традыцый і беражлівыя адносіны да багатай духоўнай спадчыны продкаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў вернікам мусульманскай канфесіі моцнага здароўя, дабра, светлай радасці і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю