Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Бельгія з Нацыянальным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Нягледзячы на геапалітычныя змены, нашы народы заўсёды захоўвалі ўзаемапавагу і імкнуліся прытрымлівацца мудрага падыходу да развіцця двухбаковых сувязей. Рэспубліка Беларусь нязменна застаецца адкрытай для раўнапраўнага і канструктыўнага дыялога, які адпавядае інтарэсам Мінска і Бруселя, садзейнічае ўмацаванню бяспекі на Еўрапейскім кантыненце. Перакананы, паслядоўнае аднаўленне эканамічных і палітычных кантактаў дасць магчымасць пераадолець штучныя бар’еры і выклікі», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім бельгійцам міру, згоды, стабільнасці і працвітання.