Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў народ Ірландыі з Днём Святога Патрыка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Ірландыі з нагоды нацыянальнага свята — Дня Святога Патрыка. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Гэты дзень з’яўляецца ўвасабленнем багатай гісторыі Ірландыі і сімвалам яркай ірландскай культуры, якая знаходзіць водгук у сэрцах мільёнаў людзей па ўсім свеце», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і палітычныя складанасці, нашы краіны аб’ядноўваюць агульныя духоўныя каштоўнасці: міралюбнасць, шанаванне традыцый, імкненне да дабрабыту і стабільнага жыцця. Упэўнены, што ўзаемная павага і ўласцівая нашым нацыянальным характарам добразычлівасць дапамогуць нам у хуткім часе аднавіць міждзяржаўнае супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Ірландыі адзінства, міру і працвітання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю